banner1 banner1 banner1

24.07.2012

У Салігорску апазіцыянераў не падпусцілі нават да збору подпісаў 5

13:50, — Палітыка

У Салігорску апазіцыянераў не падпусцілі нават да збору подпісаў

У панядзелак 23 ліпеня на салігоршчыне была зарэгістраваная апошняя ініцыятыўная група.

Усяго па двух Салігорскіх выбарчых акругах ажыццяўляць збор подпісаў будуць чатыры каманды прэтэндэнтаў на кандыдацтва. Усе яны з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлад.

Па 68-ай  гарадской выбарчай акрузе шляхам збору подпісаў вылучаюцца Яўген Абаленскі і Ігар Дзялендзік. Першы з'яўляецца дзеючым «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў». Другі - дырэктар салігорскай камунальнай гаспадаркі, паведамляе сайт ПЦ «Вясна». Паводле слоў незалежнага назіральніка Леаніда Мархоткі, пасяджэнне па рэгістрацыі ініцыятыўных груп па дадзенай акрузе доўжылася не больш за 10 хвілін і было, хутчэй, фармальнасцю:

- У мінулыя гады, калі прадстаўнікі апазіцыі таксама стваралі свае ініцыятыўныя групы, працэс рэгістрацыі быў больш скурпулёзны. Камісія падрабязна вывучала ўсе дакументы. Зараз жа такога не было. Абодва вылучэнца з'яўляюцца кандыдатамі ад улад, і нават нікога з іх прадстаўнікоў на пасяджэнні не было.

Паводле слоў Леаніда Мархоткі, у склад ініцыятыўнай групы Абаленскага ўвайшлі 72 чалавекі, а ў камандзе Дзялендзіка налічваецца ўсяго 10 чалавек. Гэтыя лічбы з'яўляюцца дадатковым пацвярджэннем ранейшых здагадак аб тым, што асноўным кандыдатам улад па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе № 68 будзе «белкаліевец» Яўген Абаленскі. Дырэктару ЖКГ Ігару Дзялендзіку ў дадзеным выпадку адведзена роля спарынг-партнёра, які стварае наяўнасць альтэрнатывы на «выбарах».

Ледзь большая інтрыга захоўваецца ў Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 69, ініцыятыўныя групы па якой зарэгістравалі старшыня Кастрычніцкага сельсавета Ірына Бас і начальнік упраўлення адукацыі Менаблвыканкама і адначасова «дэпутат» Менскага абласнога Савета дэпутатаў па Мядзельскай выбарчай акрузе Таісія Данілевіч. Апошняя вядомая сваім непасрэдным стаўленнем да палітычна матываванага выключэння са школы Івана Шылы ў 2008 годзе. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп гэтых прэтэндэнтаў заняла ў камісіі не больш за 5 хвілін.

Пасяджэнні выбарчых камісій праходзілі ў няпоўным складзе, аднак, па словах незалежных назіральнікаў, кворум быў.

Напісаць каментар (5)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+16
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+18
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: