БТ не пакажа гасцявыя матчы БАТЭ і «Нафтана»
9- 24.07.2012, 15:52
На перыяд кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў наша тэлебачанне мае права паказваць толькі хатнія сустрэчы беларускіх клубаў.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская:
«Гасцявыя матчы мы і не планавалі паказваць. На перыяд кваліфікацыйнага раўнда ў нас права паказу хатніх гульняў».
Такім чынам, па-за праграмы тэлеканала «Беларусь 2» апынуліся матчы «Вардар» - БАТЭ і «Црвена звезда» - «Нафтан». Паводле слоў Святланы Смалонскай-Краскоўскай, дамова датычыцца толькі кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, што гульня «Вардар» - БАТЭ пройдзе заўтра ў Македоніі. «Нафтан» з белградскай «Црвеной звездай» сустрэнецца ў гасцях у чацвер 26 ліпеня.