Дыктатара не пусцілі на Алімпіяду ў Лондан
251
1:59, — Палітыка
Арганізатары Алімпійскіх гульняў адмовілі ў акрэдытацыі Аляксандру Лукашэнку.
Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў Твітэры старшыня Алімпійскага камітэта Расеі Аляксандр Жукаў.
«Прэзідэнту НАК Беларусі аргкамітэт Алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю», - напісаў ён.
Беларускі кіраўнік знаходзіцца ў «чорным спісе» Еўразвяза з-за рэпрэсій супраць апазіцыі, фальсіфікацыі выбараў і парушэння праў чалавека ў Беларусі. Яму, як і больш, чым 200 іншым беларускім чыноўнікам і бізнэсмэнам, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕЗ.
На адкрыццё лонданскай Алімпіяды прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - прыкладна 120.
Як раней паведамляў сайт charter97.org са спасылкай на брытанскую прэсу, арганізатары гульняў таксама не збіраюцца запрашаць на іх шэраг іншых адыёзных дыктатараў - такіх, як Башар Асад і Роберт Мугабэ.
Напісаць каментар (251)
Навіны
па тэме
- Сівакоў пра «медальны план»: Пупок развяжацца
- Лукашэнка помсціць за тое, што яго не пускаюць на Алімпіяду?
- Лукашэнка: Алімпіяда вельмі адстае ад нашага «Базара»
- The Guardian: На Алімпіядзе ў Лондане не будзе Асада, Мугабэ і Лукашэнкі
Экспарт
Новости партнеров




