9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскага гісторыка затрымалі ў Менску за фотаздымку Леніна

77
Польскага гісторыка затрымалі ў Менску за фотаздымку Леніна

Супрацоўнікі спецслужбаў некалькі гадзін дапытвалі гісторыка мастацтваў Крыштафа Ціхана з Любліна.

Выпусцілі яго толькі пасля таго, як ён падпісаў паперу, што фатаграфаваў «аб'ект стратэгічнага значэння», а менавіта фабрыку электраінструментаў. На самой справе гісторык рабіў фатаграфіі помніка Леніну, перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Здарэнне адбылося на вуліцы Валгаградскай. Крыштаф Ціхан сфатаграфаваў там помнік Леніну, на заднім плане якога была бачная фабрыка электраінструментаў. Аднак неўзабаве да яго падышоў мужчына ў цывільным і загадаў ісці за ім. Гісторыка прывялі ў будынак той самай фабрыкі. Там паляка спачатку дапытвалі ахоўнікі, а потым да іх далучыліся невядомыя мужчыны. Іх цікавіла, ці не польскія спецслужбы наведваюць універсітэт, у якім Ціхан працуе, ці вучацца ў гэтым універсітэце беларусы і ці запісаны ў тэлефоне гісторыка кантакты адной з польскіх тайных службаў.

Праз некалькі гадзін гісторыка даставілі ў міліцыю. Там яго сфатаграфавалі і далі для подпісу паперу аб тым, што мужчына фатаграфаваў «аб'ект стратэгічнага значэння». Пасля гэтага паляка адвезлі пад той самы помнік Леніна, дзе ён быў затрыманы. На развітанне афіцэр, які адвозіў Ціхана, сцёр частку здымкаў з яго фотаапарата.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках