9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч захварэў у турме запаленнем лёгкіх

9
Зміцер Дашкевіч захварэў у турме запаленнем лёгкіх

З-за пастаянных пераводаў у ШЫЗА ў палітвязня развілася аднабаковая пнеўманія.

Сёння Наста Палажанка разам з адвакатам наведалі Зміцера Дашкевіча ў турме. Як аказалася, учора яго перавялі ў медчастку з запаленнем лёгкіх. Нявеста палітвязня лічыць, што Зміцер захварэў з-за таго, што яго пастаянна кідаюць у штрафныя ізалятары.

«Учора пры планавым медыцынскім аглядзе ў Зміцера выявілі аднабаковую пнеўманію і яго тэрмінова шпіталізавалі. Кажуць, што ўсе лекі ёсць. Сам Зміцер расказаў, што яму колюць антыбіётыкі і нейкія вітаміны. І хоць ён ні на што не скардзіцца - Зміцер не той чалавек, які будзе скардзіцца - па ім бачна, што адчувае ён сябе дрэнна», - распавяла Наста Палажанка charter97.org.

Нагадаем, са Зміцера Дашкевіча ўлада ўсяляк спрабуе выбіць прашэнне аб памілаванні. Яго пастаянна змяшчаюць у ізалятары, дзе вельмі дрэнныя ўмовы. Таксама нядаўна на Зміцера завялі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Палітвязень павінен выйсці на свабоду 18 снежня 2012 года, але калі Зміцера Дашкевіча прызнаюць вінаватым па гэтым артыкуле, яму могуць дадаць яшчэ год зняволення.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках