Палітвязня Малчанава перавялі ў калонію пад Барысавам
2
15:04, — Палітыка
Аляксандра Малчанава адправілі ў калонію № 14, якая знаходзіцца ў пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.
«Пакуль Аляксандр у карантыне. Звестак ад яго няшмат, але пасля карантыну сувязь з ім адновіцца і можна будзе яму адпраўляць лісты», - паведаміла «Радыё Свабода» грамадзкая актывістка Таццяна Кім.
Нагадаем, 9 красавіка 2012 г Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на паўтара гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж металалому з тэрыторыі завода. У судзе Малчанаў паведаміў, што зарабляў продажам металалому на жыццё, так як яго нікуды не бралі на працу, калі даведваліся, што раней ён быў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.
У 2011 годзе за Плошчу Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, у пачатку восені Лукашэнка яго памілаваў. Раней Аляксандр Малчанаў быў актывістам моладзевага аб'яднання «Зубр».
У чэрвені ў Барысаве памерла маці палітвязня Галіна Малчанава.
Навіны
па тэме
- Палітвязень Малчанаў патрабуе адмены прысуду
- Аляксандр Малчанаў чакае этапу
- Олиневич стал «злостным нарушителем» за чтение после отбоя
Экспарт
Новости партнеров




