13 лiстапада 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Верабей скупляе беларускія нафтапрадпрыемствы

3
Мікалай Верабей скупляе беларускія нафтапрадпрыемствы

Фірма «Інтэрсэрвіс», якая прымае ўдзел у кантрабандзе нафтапрадуктаў, стала новым уладальнікам бітумнага заводу «Вёска-ЭмульБіт».

«Інтэрсэрвіс» нейкім чынам змяніў маскоўскую кампанію «Нафта-Буд», якая з кастрычніка мінулага года лічылася гаспадаром гэтай вытворчасці. Такім чынам, шмат у чым скандальная гісторыя з прыватызацыяй камунальнага прадпрыемства, якая пачалася ў мінулым годзе, набывае новыя абрысы і цікавыя падрабязнасці.

Пра тое, што «Вёска» належыць ужо не масквічам, якія на аўкцыёне ў мінулым годзе заплацілі за найбуйнейшага ў краіне вытворцу бітуму каля 30 млн. даляраў, распавёў у чэрвені бягучага года на сустрэчы з жыхарамі Чэрвеньскага раёна кіраўнік Менаблвыканкама Барыс Батура.

Адказваючы на пытанне Чэрвеньскага выдання «Раённы веснiк» пра лёс бюджэтаўтваральнага прадпрыемства раёна, губернатар растлумачыў: «Нам удалося прадаць гэтае прадпрыемства адной з буйных прыватных беларускіх нафтатрэйдэраў кампаніі «Інтэрсэрвіс». Гэтае пагадненне ўжо зарэгістравана ў дзяржаўным кадастравым агенцтве і на днях павінны паступіць грошы ад яго. Акрамя таго, кампанія заплаціць пазыкі, якія ўтварыліся на прадпрыемстве за апошнія гады. І ўжо за бягучы месяц тут будзе перапрацавана каля 10 тысяч тон бітуму. На працягу двух гадоў кампанія плануе ўкласці ў прадпрыемства каля 10 мільёнаў даляраў інвестыцый і валютная выручка будзе складаць 50 мільёнаў даляраў».

Застаецца незразумелым, што стала з прапановай расейскай кампаніі «Нафта-Буд», якая не толькі перамагла ў кастрычніку на аўкцыёне Менаблмаёмасці (з 3,8 млрд рублёў кошт вырас да 265 млрд. рублёў - у 70 (!) разоў), але і , як належыць, праз месяц заключыла дагавор куплі-продажу з Менаблвыканкамам.

Масквічы ў ходзе таргоў абышлі свайго канкурэнта, які да іх паклаў вока на гэта прадпрыемства - групу топ-мэнэджараў «Вескі-ЭмульБіт» на чале з сям'ёй Галубоўскіх, якія аб'ядналіся з вядомым менскім дэвелоперам Ігарам Рымскім. На працягу ўсяго 2011 года, калі вырашалася пытанне з прыватызацыяй «Вескі», яны лічыліся галоўнымі пакупнікамі прадпрыемства. Але прапанаваны «Нафта-Буд» на таргах узровень кошту апынуўся ім не пад сілу.

Адразу пасля падпісання дамовы куплі-продажу прадстаўнік «Нафта-Буду» у Беларусі Вадзім Бубноў распавёў аб планах кампаніі ў Беларусі. «Ужо падпісаны дагавор куплі-продажу. Засталося выканаць шэраг фармальнасцяў і потым можна будзе больш падрабязна размаўляць на гэтую тэму. Пакуль жа скажу, што ў нашых планах значацца маштабныя мадэрнізацыя і развіццё прадпрыемства», - паабяцаў ён. Прадстаўнік «Нафта-Буду» тады ж анансаваў візіт у Беларусь прэзідэнта кампаніі Ігара Лакшынскага.

Чаму змяніліся планы «Нафта-Буду» за гэтыя паўгады, невядома. Эксперты «Ежедневника» не выключаюць, што першапачаткова за гэтай кампаніяй маглі стаяць беларускія бізнесмены.

Заснавальнікам «Інтэрсэрвіс» з'яўляецца бізнэсмэн Мікалай Верабей. У бягучым годзе «Інтэрсэрвіс» ужо паспеў атрымаць на падставе ўказа прэзідэнта ва ўласнасць маёмасны комплекс Наваполацкага заводу бялкова-вітамінных канцэнтратаў. У канцы чэрвеня было зарэгістравана ААТ «Наваполацкі НПЗ», якое заменіць гігант савецкай мікрабіялогіі, які доўгі час прастойвае. Па ўмовах пагаднення з уладамі нафтатрэйдар павінен інвеставаць да 2021 года ў будаўніцтва на яго базе сучаснай нафтаперапрацоўчай вытворчасці каля 270 млн. даляраў або па 30 млн. даляраў у год. Паралельна ў «Веску», як гаварылася вышэй, «Інтэрсэрвіс» накіруе на працягу 2 гадоў яшчэ 10 млн. даляраў.

Як бачым, сумы інвестыцый сур'ёзныя. Ці ёсць гэтыя рэсурсы ў толькі ў апошнія паўтара гады засвяціўшагася наваполацкага бізнэсмена Мікалая Вераб'я? Паводле інфармацыі крыніц, у праектах «Інтэрсэрвіса» можа прысутнічаць цікавасць больш значных фігур беларускага бізнэсу. І часцей за ўсё называецца ў гэтай сувязі прозвішча сенатара і акцыянера «Амкадору» Аляксандра Шакуціна.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, кампанія Мікалая Вераб'я задзейнічана ў кантрабандзе нафтапрадуктаў у краіны ЕЗ. «Інтэрсэрвіс» атрымлівае нафтапрадукты ад «дачкі» расейскай НК «Татнафта» - «Татбелнафтапрадукт». Затым дызель экспартуецца ў краіны Балтыі пад выглядам растваральніка маркі Т і маркі L, а мазут М100 - як антыкаразійная сумесь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках