9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК даручыў МУС разабрацца з прыхільнікамі Статкевіча

8
ЦВК даручыў МУС разабрацца з прыхільнікамі Статкевіча

ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп экс-кандыдатаў у прэзідэнты Статкевіча і Міхалевіча.

«Статкевічу адмоўлена ў сувязі з тым, што ён адбывае пакаранне, а Міхалевічу - у сувязі з тым, што ён не пражывае ў Беларусі з сакавіка мінулага года і знаходзіцца ў міжнародным вышуку», - заявіла кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў чацвер на прэс- канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яе слоў, асобы, якія адбываюць пакаранне, а таксама не пражываюць на тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам «не валодаюць ні актыўным, ні пасіўным выбарчым правам».

Л.Ярмошына таксама паведаміла, што «спадар Статкевіч падаў заявы ў 56 акруговых камісій, аднак, як мы удакладнілі ў МУС, Статкевіч не падаваў ніякіх дакументаў праз адміністрацыю калоніі, дзе ён адбывае пакаранне». «Як ён гэта рабіў, мы высвятляць не будзем, няхай гэтым займаецца МУС», - сказала кіраўнік ЦВК.

У траўні 2011 года суд прызнаў М.Статкевіча вінаватым у арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і прысудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

А. Міхалевіч, разам з некаторымі іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, абвінавачваўся ў арганізацыі акцый пратэсту. Пасля вызвалення з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе А. Міхалевіч заявіў аб прымяненні ў дачыненні да яго катаванняў у СІЗА КДБ і аб адмове супрацоўнічаць з камітэтам дзяржбяспекі. Затым палітык збег у Чэхію, дзе атрымаў палітычны прытулак. Беларуская пракуратура абвясціла А.Міхалевіча ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках