9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДФР узбудзіў 5 крымінальных спраў па «калійнай» справе

2
ДФР узбудзіў 5 крымінальных спраў па «калійнай» справе

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі ўзбудзіў 5 крымінальных спраў па справе аб незаконным вывазе калійных угнаенняў.

Пра гэта паведаміў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента Рыгор Верамко, піша «Інтэрфакс».

«Гэтая работа (па справе аб незаконным вывазе калійных угнаенняў - ІФ) ажыццяўляецца пры ўзаемадзеянні Камітэта дзяржбяспекі. Намі (ДФР - ІФ) узбуджана на сёння 5 крымінальных спраў у дачыненні да 6 асоб», - сказаў Р.Верамко.

Як паведамлялася, у красавіку бягучага года супрацоўнікамі КДБ у пункце мытнага афармлення «Каменны Лог» былі затрыманыя 6 вялікагрузных аўтамабіляў пры спробе кантрабанднага вывазу ў Літву 120 тон калійных угнаенняў. Па дадзеным факце следчым упраўленнем КДБ у дачыненні да шэрагу фігурантаў распачата крымінальная справа па арт.228 (кантрабанда), арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках