Намесніку дырэктара Гомельскага радыёзавода пагражае да 10 гадоў турмы
11- 27.07.2012, 11:12
Былому намесніку генеральнага дырэктара ААТ «Гомельскі радыёзавод» пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі за замах на атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.
Матэрыялы расследавання па гэтай крымінальнай справе накіраваныя ў суд, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
Увесну гэтага года ён быў затрыманы ў працоўным кабінеце пры замаху на атрыманне хабару ў суме $3 тыс.
Узнагароджанне прызначалася за вырашэнне пытанняў па афармленні пакета дакументаў, звязаных з рэгістрацыяй і адчужэннем 25 будынкаў завода на карысць зацікаўленай асобы.
Экс-кіраўнік не змог давесці злачынныю задуму да канца. Пасрэднік хабарадавальніка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У цяперашні час крымінальная справа накіраваная ў суд. Санкцыя арт.430 ч.1 Крымінальнага кодэкса, якая прад'яўлена службовай асобе, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца пэўнымі відамі дзейнасці.