2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

2
Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

З 1 жніўня 2012 года экспартныя пошліны панізяць да расейскага ўзроўню.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 691 ад 26 ліпеня 2012 года, паведамляе БелТА.

Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 жніўня згодна з дакументам знізіцца з $369,3 да $336,6 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, з 1 жніўня складзе $222,1 за 1 т супраць $243,7 за 1 т у ліпені 2012-га. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складзе $302,9 замест $332,4 за 1 т у ліпені. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы знізіцца з $133 да $68,9.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расеяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле «60/66». Гаворка ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку мае на ўвазе, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і коштам адсячэння з 65% да 60%. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).

З 2011 года Беларусь імпартуе расейскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт Расеі вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з гэтай вуглевадароднай сыравіны і прададзеныя ў трэція краіны. Экспартныя пошліны ад продажу нафты ўласнай здабычы (каля 1,7 млн. т у год) рэспубліка залічае ў свой бюджэт. Так, за першае паўгоддзе 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт Расеі $2218,7 млн. вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках