10 чэрвеня 2026, Серада, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулянні за чужы рахунак (Дакумент)

101

Урадоўцы запатрабавалі ад уладальнікаў прыватных крам і прадпрымальнікаў уладкаваць распродажы і дэгустацыі 3 ліпеня.

Да таго, што прадстаўнікі Адміністрацый раёнаў Менску штогод да Дня незалежнасці рассылаюць «просьбы», многія прадпрымальнікі, кіраўнікі фірм і вытворчасцяў ужо прызвычаіліся. Як і летась, гэтым разам за пару тыдняў да 3 ліпеня, на дзясяткі і дзясяткі электронных адрасоў прыйшоў ліст з патрабаваннем упрыгожыць ваконныя вітражы сваіх аб’ектаў і прылеглыя тэрыторыі.

Апроч таго, у 2012-м урадоўцы распарадзіліся арганізаваць распродаж тавараў па зніжаных цэнах, рэкламныя акцыі з уручэннем прызоў і падарункаў.

- Дайшло да таго, што нам ужо ўказваюць, калі праводзіць распродажы. Пры гэтым, ці можам мы сабе гэта дазволіць, мала каго турбуе. Пазітыўных вестак, напрыклад, пра зніжэнне аплаты за арэнду памяшкання, да гэтых дакументаў не прыкладваецца,  - падзяліўся чытач «Салідарнасці» Уладзімір, кіраўнік прыватнай крамы.

Адзначым, што ў абодвух выпадках урадоўцы прасілі праінфармаваць аб «прынятых мерах» у пэўныя тэрміны.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках