9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзіцячых размалёўках міліцыянты знайшлі... прапаганду гвалту

13
У дзіцячых размалёўках міліцыянты знайшлі... прапаганду гвалту

У Аршанскім гарадскім судзе 31 ліпеня пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі кампаніі «Наш Дом» Яны Леснеўскай.

Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і абвінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці (арт. 17.8 КаАП РБ).

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна» са спасылкай на праваабаронца Валерыя Шчукіна.

Матэрыяламі, прапагандуючымі культ гвалту і жорсткасці, міліцыянты палічылі... дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»

Адзіны экземпляр быў выяўлены ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом». У іх сцвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а таксама дэманструюць нізкі ўзровень культуры. Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі, а пазней нават прынеслі прабачэнні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках