9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Украіны прагаласаваў супраць адстаўкі спікера Літвіна

2
Парламент Украіны прагаласаваў супраць адстаўкі спікера Літвіна

Вярхоўная Рада адмовілася задаволіць заяву Уладзіміра Літвіна аб адстаўке.

Адстаўку старшыні Рады на пазачарговай сесіі ў панядзелак не падтрымалі 266 парламентарыяў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў. Пры гэтым галасаванне праходзіла адкрыта (карткамі) у сесійнай зале, так як Канстытуцыйны суд краіны ў пачатку ліпеня прызнаў неканстытуцыйнымі палажэнні рэгламенту Рады, якія датычацца звальнення яе старшыні тайным галасаваннем - шляхам запаўнення бюлетэняў, перадае РІА «Новости».

Уладзімір Літвін напісаў заяву аб адстаўке ў знак пратэсту супраць прыняцця Вярхоўнай Радай закона, які істотна пашырае сферу прымянення рускай мовы, падчас галасавання па якім ён знаходзіўся на нарадзе ў прэзідэнта. Аднак у канцы мінулай сесіі дэпутаты адмовіліся разглядаць пытанне аб адстаўке спікера, лічачы яго заяву эмацыйнай і неабдуманай.

Літвін займаў пасаду старшыні парламента з 9 снежня 2008. Ён таксама узначальваў Раду ў 2002 - 2006 гадах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках