9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыент Багушэўскага шпіталя спыніў дзесяцідзённую галадоўку

1
Пацыент Багушэўскага шпіталя спыніў дзесяцідзённую галадоўку

Інвалід другой групы, пацыент Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталя Мікалай Такаровіч спыніў галадоўку, якая доўжылася з 17 да 27 ліпеня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў іншы пацыент шпіталя, таксама інвалід другой групы Валерый Ганчарэнка.

Абодва пацыента знаходзяцца ў 7-м аддзяленні шпіталя для прымусовага лячэння. Паводле слоў Ганчарэнкі, Такаровіч адмовіўся ад галадоўкі і аднавіў лячэнне, саступіўшы ўгаворам медыкаў.

Раней Такаровіч адмаўляўся ад ежы і прыёму медыкаментаў, бо лічыў, што агрэсіўнае лячэнне наносіць толькі шкоду здароўю, разбурае суставы і ўнутраныя органы. Акрамя таго, па словах Ганчарэнкі, Такаровіч выказваў пратэст супраць умоў утрымання пацыентаў. Ганчарэнка адзначыў, што галадоўка Такаровіча нічога не змяніла: якасць харчавання, санітарныя ўмовы ў шпіталі застаюцца, на яго погляд. нездавальняючымі.

Галоўны доктар Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталя Наталля Лясная паведаміла, што і Ганчарэнке, і Такаровічу лячэнне прызначана паводле схемы, зацверджанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, а «рэакцыя на лячэнне Такаровіча з'яўляецца індывідуальнай, і толькі ў яго аднаго з усіх хворых яна адмоўная». Лясная падкрэсліла, што рашэнне ў дачыненні да схемы лячэння прымае кансіліум дактароў паводле стану і ацэнкі ўстойлівасці сухотаў у канкрэтнага хворага.

Што датычыцца галадоўкі, то Лясная адзначыла: «Такаровіч не прымаў бальнічную ежу, аднак хворыя казалі мне, што іншую ежу ён есць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках