9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Гэта правакацыя

120
Нацбанк: Гэта правакацыя

Распаўсюджаная ў інтэрнэце навіна аб дэвальвацыі, якую плануе правесці Нацбанк, нібыта не мае нічога агульнага з рэальнасцю.

Пра гэта БелТА заявілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка, каментуючы адпаведную інфармацыю, распаўсюджаную адным з інтэрнэт-рэсурсаў.

Нагадаем, што ў навіне аб новай дэвальвацыі згадваўся сцэнар, які прадугледжвае давядзенне курсу рубля да 15 тыс. рублёў за даляр у сувязі з дырэктыўным ростам сярэдняй заработнай платы ў Беларусі.

«Відавочна, што «крыніца інфармацыі», на якую спасылаецца гэты інтэрнэт-рэсурс, сядзіць не ў Нацыянальным банку, а ў рэдакцыі самога інтэрнэт-рэсурсу», - упэўненыя ў Нацбанку. Верагодна, прычынай з'яўлення падобнага роду правакацыйнай інфармацыі менавіта сёння з'яўляецца гарачае надвор'е, з-за якога ў аўтара публікацыі разгулялася фантазія, выказалі здагадку ў Нацбанку.

«Прыведзеная там інфармацыя, уключаючы лічбы, відавочна ўзятая са столі. Адзінае сцвярджэнне, якое больш-менш блізка да рэальнасці, датычыцца правядзення Нацыянальным банкам актыўнай работы па інфармаванню насельніцтва аб рэальнай сітуацыі ў грашова-крэдытнай сферы», - адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках