9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам разагналі лагер маладых сацыял-дэмакратаў

32
Пад Магілёвам разагналі лагер маладых сацыял-дэмакратаў

(абноўлена) 50 удзельнікаў лагера вымусілі пакінуць турбазу без тлумачэння прычын.

Як паведамілі сайту udf.by арганізатар лагера Юлія Міцкевіч, на мерапрыемства на турбазе Магілёўскага металургічнага завода на тыдзень прыехалі людзі з усёй краіны, а таксама госць з Францыі. «Пратрымацца» лагеру атрымалася толькі суткі.

Высяленні адміністрацыя турбазы матывавала тым, што нібыта туды прыязджаюць спартсмены, якія забыліся папярэдзіць дырэктара базы аб сваім прыездзе. Акрамя гэтага, у правілах пражывання ёсць пункт, у адпаведнасці з якім адміністрацыя базы мае права выселіць людзей без тлумачэння прычын, распавяла Юлія Міцкевіч. Яна лічыць прычыны высялення, агучаныя адміністрацыяй, фармальнымі.

- Усё гэта выглядае абсалютнай фікцыяй, як гэта спартсмены маглі не папярэдзіць дырэктара базы і раптам прыехаць. Ды і высяляць нас прыехалі адразу з міліцыяй, сталі правяраць пашпарты, перапісваць дадзеныя, запрасілі на размову француза. Цікавіліся, хто ён і навошта прыехаў, перапісалі дадзеныя, прабілі па базе людзей, якія перасякалі мяжу, - кажа лідэр маладых-сацыял-дэмакратаў. - Нам тут жа прыгразілі, што калі не з'едзем, то высяляць нас будзе АМАП.

Арганізатары лагера вырашылі не рызыкаваць удзельнікамі, некаторыя з якіх прыехалі з маленькімі дзецьмі, і маюць намер шукаць іншае месца для правядзення лагера.

- Мы пакінулі паведамленне ў кнізе скаргаў і прапаноў турбазы, а таксама будзем звяртацца ў суд з пазовам аб кампенсацыі маральнага ўрону за сапсаваны адпачынак. Адміністрацыі мы паабяцалі міжнародны скандал, - паведамілі Юлія Міцкевіч. Яна дадала, што адпачынак на турбазе быў аплочаны на тыдзень наперад, праўда, пры высяленні ім вярнулі грошы за астатнія дні.

Лагер маладых сацыял-дэмакратаў праходзіў пад слоганам: «Хто мы, адкуль і куды ідзем». Удзельнікі разглядалі пытанні зараджэння сацыял-дэмакратыі ў Беларусі, сітуацыю на сучасным этапе, месца моладзі і яе прапановы грамадству.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках