ГУУС: У турыстычны аўтобус у Менску трапіў камень
17- 30.07.2012, 15:49
Тым самым у міліцыі не пацвярджаюць версіі аб тым, што турысты былі нібыта абстраляныя з пнеўматычнай зброі.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
«У цяперашні час эксперты праводзяць праверку, але пакуль усё паказвае на тое, што ў шкло аўтобуса трапіў невялікі камень з-пад колаў аўтамабіля, які праязджаў міма. Пра гэта сведчыць характар атрыманых аўтобусам пашкоджанняў, а таксама шэраг спадарожных абставінаў», - распавёў Аляксандр Ластоўскі.
«Канчатковую выснову можна будзе зрабіць, калі будуць гатовыя вынікі экспертыз, праверка можа доўжыцца да 10 дзён», - падкрэсліў прэс-сакратар.
Як паведамлялася, 27 ліпеня ў 18.30, калі аўтобус з беларускімі турыстамі рухаўся па Партызанскім праспекце ў Менску, кіроўца пачуў моцны воплеск.
Аўтобус Setra вяртаўся ў сталіцу з Крыму.
Па словах вадзіцеля, адразу пасля таго, як раздаўся воплеск, ён спыніўся - падумаў, магла здарыцца няспраўнасць з-за спякоты. Выявілі скразную адтуліну ў шкле. За некалькі хвілін да здарэння на пасажырскіх сядзеннях, каля якіх было пабіта акно, сядзелі жанчына з маленькай дачкой. Яны вырашылі выйсці на станцыі метро «Магілёўская», таму месцы пуставалі, і такім чынам абышлося без траўм.
У міліцыі меркавалі, што была выкарыстана пнеўматычная зброя.