ГЭС на Дзвіне будуць будаваць туркі
19- 31.07.2012, 9:43
Узвесці дзве гідраэлектрастанцыі плануецца за 3 гады.
Мінэнерга падпісала з кампаніяй Cet Insaat Muhendislik Ticaret Limited Sirketi інвестдагаворы на будаўніцтва Бешанковіцкай і Верхнядзвінскай гідраэлектрастанцый. Агульны аб'ём інвестыцый складзе больш за $300 млн, паведамляе БелТА.
З беларускага боку дагаворы падпісаў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, з турэцкага - генеральны дырэктар кампаніі Эрхан Аудзінер.
Узвесці гідраэлектрастанцыі плануецца за 3 гады. Турэцкая кампанія будзе працаваць па схеме ВОТ (Build - Operate - Transfer). Гэта інструмент дзяржаўна-прыватнага партнёрства, які шырока ўжываецца ў суственай практыцы, і будзе ўкаранёны ў Беларусі. Інвестар за свой кошт пабудуе гідраэлектрастанцыі, а затым будзе іх эксплуатаваць на працягу 30 гадоў, пасля чаго перадасць бязвыплатна ва ўласнасць дзяржавы. Пры гэтым на этапе эксплуатацыі ён будзе прадаваць вырабленую электраэнергію беларускаму боку на выгадных для яго ўмовах - прыкладна 6 цэнтаў ЗША за 1 кВт.гадз
Падпісанне інвестыцыйных дагавораў з турэцкай кампаніяй можа паслужыць адназначным інфармацыйным сігналам для замежных інвестараў аб гатоўнасці Беларусі прымяняць прагрэсіўныя схемы дзяржаўна-прыватнага партнёрства і працаваць на гнуткіх умовах, упэўненыя ў Міністэрстве энергетыкі. «Гэта папулярная ў свеце і выгадная для нас схема інвесціравання», - адзначыў Аляксандр Азярэц. Ён дадаў, што міністэрства мае намер і далей працаваць у гэтым кірунку. Праз 30 гадоў ГЭС будуць перададзеныя ва ўласнасць Беларусі. Улічваючы, што тэрмін эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання станцый 60 гадоў, а плаціны - 100 гадоў, а таксама кошт, па якому інвестар будзе прадаваць электраэнергію беларускаму боку, гэтыя праекты з'яўляюцца выгаднымі для рэспублікі з эканамічнага пункту гледжання. Міністр энергетыкі дадаў, што падысці да падпісання інвестыцыйных дагавораў дазволіла плённая праца двух бакоў, а таксама прынятыя ў рэспубліке заканадаўчыя акты, якія стварылі спрыяльны інвестыцыйны клімат.
Эрхан Аудзінер у сваю чаргу адзначыў, што яго як інвестара ў Беларусі прыцягвае гарантыя вяртання ўкладзеных сродкаў, а таксама перспектывы развіцця рэспублікі. У Стамбуле досыць шмат аб'ектаў, пабудаваных па схеме ВОТ, гэта распаўсюджаная практыка. У планах у Эрхана Аудзінера яшчэ некалькі інвестпраектаў у Беларусі, у тым ліку ў сферы энергетыкі.