Азарэнка выйшла ў паўфінал Уімблдона
145- 4.07.2012, 10:25
Беларуска Вікторыя Азарэнка выйшла ў паўфінал Уімблдона. З рахункам 6:3, 7:6 (7:4) яна перамагла аўстрыйку Таміру Пажэк.
Азарэнка чыста выйграла 33 мяча і дапусціла 18 памылак, паказнікі Таміры – 25 і 22 адпаведна, піша TUT.BY.
У паўфінале Азарэнка сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс.