9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дому Гарэцкага не надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

4
Дому Гарэцкага не надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рада пры міністэрстве культуры пастанавіла не надаваць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці дому ў Горках, у якім жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі.

Аб гэтым паведамілі пісьмова старшыню Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антону Астаповічу, перадае «Радыё Свабода».

«Яны матывавалі непрысваенне статусу тым, што страчана архітэктурна-мастацкае аблічча будынка. Але ж гэта хлусня, бо калі разабраць сілікатную абмуроўку, то гэта аблічча зноў будзе прадэманстравана. Яны спаслаліся на дрэнны стан будынка. Яны зусім забыліся, што ёсць яшчэ адзін крытэрый адзнакі кошту будынка. Крытэрам адзнакі з'яўляецца і тое, з якімі падзеямі, ці тварамі, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё як сусветнай культуры, так і беларускай, звязаны лёс аб'екта. Гэта яны цалкам праігнаравалі. Цяпер у горацкіх улад рукі развязаны, каб будынак знесці. Зараз я нясу ліст з апратэставаннем рашэння рады», - расказаў Антон Астаповіч.

Дом, у якім у дваццатых гадах мінулага стагоддзя жыл Гарэцкі знаходзіцца на тэрыторыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі - непадалёк ад месца, дзе сёлета пройдуць асноўныя мерапрыемствы «Дажынак». Мясцовая ўлада заяўляе, што дом аварыйны, а на яго рамонт няма грошай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках