9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат свету па хакеі - 2014 прапанавалі перанесці ў Чэхію

31
Чэмпіянат свету па хакеі - 2014 прапанавалі перанесці ў Чэхію

Рух салідарнасці «Разам », зарэгістраваны ў Чэхіі, прапануе чэшскім палітыкам і спонсарам ЧМ-2014 гады перанесці спаборніцтвы з Беларусі ў гэту краіну.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня руху Вячэслаў Сіўчык.

Паводле яго словаў, лісты з прапановай пра перанос чэмпіянату свету з Беларусі ў Чэхію былі разасланы 3 ліпеня. «Мы ініцыіруем гэты перанос, таму што сёння ў Беларусі з-за дыктатуры няма ніякіх умоў для правядзення такога мерапрыемства», — заявіў Сіўчык.

«Мы ўбачылі гэта падчас фіналу Еўра-2012 у Кіеве, калі прыезд туды Лукашэнкі паставіў Украіну ў вельмі складаную сітуацыю. Яму давялося шукаць месца сярод іншых прэзідэнтаў, якія не вельмі хацелі быць у такім суседстве», — адзначыў Сіўчык.

Ён падкрэсліў, што «нельга рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё нармальна». «Праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў сучаснай Беларусі параўнальна з Алімпійскімі гульнямі ў гітлераўскай Германіі ў 1936 годзе. Мы ўсе ведаем і памятаем, чым гэта ў выніку скончылася», — сказаў кіраўнік руху «Разам».

Сіўчык таксама паведаміў, што хуткім часам з гэтай ініцыятывай «Разам» звернецца да Міжнароднай федэрацыі па хакеі з шайбай і іншых арганізатараў чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках