Праз беларускую мяжу спрабавалі перавезці распілаваны Lexus
41- 4.07.2012, 12:43
У пункце пропуску «Гудагай- 2» памежнікі пры надглядзе цягніка Паняряй – Кургасан, які рухаўся з Літвы, выявілі распілаваны па цэнтральнай стойцы Lexus.
Пры гэтым у таваратранспартнай накладной значыўся не аўтамабіль, а аўтазапчасткі, паведамілі БелТА ў Дзяржпамежкамітэце.
Вагон са спалоўленай элітнай інамаркай дастаўлены ў крыты склад у зоне мытнага афармлення. Вядзецца разбор.