6 траўня 2024, панядзелак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў тры разы больш казіно, чым у Лас Вегасе

33
У Менску ў тры разы больш казіно, чым у Лас Вегасе

Гульнявых устаноў няма толькі ў Шабанах.

«115 юрыдычных асоб было на 1 красавіка. Яны ўжыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу. А казіно ў Менску 32», — расказваюць «Еўрарадыё» ў падатковай інспекцыі Менска.

Большасць «устаноў ігральнага бізнесу» — клубы з аўтаматамі. Накшталт вядомага «аднарукага бандыта».

Дарэчы ў знакамітым амерыканскім Лас Вегасе, які, без перабольшання, стаў сусветным цэнтрам гульні ў рулетку, казіно куды менш. У Даўнхилле — цэнтры ігральнага бізнесу горада – усяго 11. Праўда, параўнаць беларускія казіно з амерыканскімі немагчыма — уся інфармацыя пра кліентаў зачынена, кажуць нам у шыкоўным менскім казіно «Шангры-Ла»:

«Інфармацыя пра нашых гасцей — яна выключна канфідэнцыйная. Таму ніякай інфармацыі мы вам не можам прадаставіць».

Сярод сталічных казіно як шыкоўныя ўстановы пры пяцізоркавых гатэлях, змешчаныя ў самым цэнтры Менска, так і больш сціплыя — у спальных раёнах. Цікава, што ў Шабанах казіно пакуль няма. Гэта адзіныя мікрараёны сталіцы, не закранутыя гэтым дасягненнем цывілізацыі.

Абтэлефанаваўшы з дзясятак устаноў, усё ж журналісты змаглі атрымаць інфармацыю, якая датычыцца кліентаў менскіх казіно. Апынулася, беларусаў сярод іх зараз... прыкладна палова! Астатнія — «браты-расейцы».

«У адсоткавых суадносінах прыкладна адсоткаў 50 на 50. Ну, можа, 70% беларусаў і 30% расійцаў. Гэта ў звязана з тым, што ў Расіі забаронена ўся гульнявая дзейнасць. За выключэннем некалькіх гульнявых зон. Таму расейцы едуць у Беларусь досыць ахвотна», — расказваюць нам у шыкоўным казіно «Раяль», што пры гатэлі «Менск» на плошчы Незалежнасці.

У Расеі сапраўды казіно на большасці тэрыторый пад забаронай. З 1 ліпеня 2009 года яны могуць легальна дзейнічаць толькі ў Калінінградскай вобласці, а таксама Алтайскім, Прыморскім і Краснадарскім краях. На ўсёй астатняй тэрыторыі можна толькі рабіць стаўкі на спорт і гуляць у латарэі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках