ЦВК адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу Уса
36- 5.07.2012, 12:33
Цэнтравыбаркам Беларусі адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы.
Пра гэта сёння падчас пасяджэння ЦВК заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па «выбарах» і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, піша «Наша Нiва».
Ініцыятыўная група (323 чалавекі), якую ўзначальвае экс-кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус, збіралася ўнесці ў заканадаўства наступныя папраўкі: прадастаўляць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму удзельніку ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.