«Паказуха» перад «выбарамі»: Пенсіі збіраюцца павялічыць двойчы
42- 5.07.2012, 16:49
У Беларусі пераразлікі працоўных пенсій будуць зроблены з 1 жніўня і з 1 лістапада.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна на пасяджэнні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях у чацвер у Менску, перадае «Інтэрфакс».
«У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, у бягучым годзе будзе зроблена чатыры пераразлікі пенсій. Чарговыя пераразлікі нас чакаюць з 1 жніўня і з 1 лістапада», - сказала М.Шчоткіна.