У Польшчы збілі маладафронтаўца Івана Шылу
13- 9.07.2012, 10:07
Нападаючыя выскачылі з кустоў, забралі тэлефон, цыгарэты і нават пантофлі.
«Ішоў з інтэрната ў краму, - распавядае маладафронтавец, які зараз вучыцца ў Сылезскам універсітэце па праграме Каліноўскага. - Выскачылі з кустоў, пабілі нармальна, забралі тэлефон, картку, цыгарэты і нават пантофлі знялі з ног». Іван Шыла звярнуўся ў паліцыю, піша «Наша Нiва».
У Катавіцах даволі напружаная крымінагенная сітуацыя. Паліцыянты супакоілі Івана: такіх выпадкаў рэгіструецца «некалькі тысяч у год».