Праваабарончы сайт «Платформа» спрабавалі ўзламаць
2- 1.08.2012, 10:30
Учора ўвечары невядомыя злачынцы зрабілі спробу ўзлому сайта ІАУ «Платформа».
Сайт спрабавалі ўзламаць шляхам заліцця PHP Shell (скрыпт, які надзяляе злачынца правамі адміністратара). Гэта было выяўлена, калі на сайце з'явіся спасылкі на «дзіўныя сайты парнаграфічнага характару».
Спроба ўзлому была папярэджаная, але некаторы час асобныя функцыі сайта былі прыпыненыя. На думку вэбраспрацоўшчыка, узлом сайта працягваўся доўгі перыяд часу і быў праінспектаваны «бачны код» вёрсткі сайта. Адсюль вынікае, што ўзлом спрабавалі зрабіць спецыяльна падрыхтаваныя людзі, мэтанакіравана, паведамляе інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Платформа».
Тэставанне сайта на стрэсустойлівасць паспяхова пройдзена. Выяўленыя недахопы выпраўлены.