Velcom і МТС павысілі тарыфы
12- 1.08.2012, 10:53
З сённяшняга дня аператары velcom і МТС павысілі кошты на паслугі сувязі.
Аб маючым адбыцца павелічэнні тарыфаў velcom паведаміў яшчэ ў канцы чэрвеня, а МТС - паўтары тыдні таму. Што датычыцца першай кампаніі, то абанплата ТП «На сувязі», напрыклад, вырасла з 5900 да 6500 рублёў, унутрысеткавае злучэнне падаражэла з 247 да 269 рублёў (159 у начны час), а міжсеткавае - да 779 з 715. Кошт адпраўкі SMS падаражэў на 20 рублёў, да 225, піша onliner.by.
Абанплата ТП «Лета кліча» вырасла на 14%, званок унутры сеткі і на нумары іншых аператараў абыйдзецца на 10% даражэй. Аналагічным чынам падаражэлі ТП «Справы сямейныя» і «Свая сетка». Абаненцкая плата і званкі на тарыфным плане «Новы стандарт» зараз даражэй на 9%.
Уладальнікі SIM-карт ТП «Усе кажуць» першыя паўгады будуць уносіць абанаплату 18 900 рублёў замест 17 900 раней, а пасля – 29 900 замест 27 900 рублёў. Адзіны кошт на ўнутрысеткавыя і міжсеткавыя званкі звыш пакета цяпер устаноўлены на ўзроўні 169 рублёў замест 155.
Абанплата ў рамках ТП «Бізнес +» павялічылася з 27 900 да 29 900 рублёў, званкі абыйдуцца на 9% даражэй. Аналагічным чынам у працэнтных суадносінах падаражэлі ТП BUSINESS.PRO і BUSINESS.PRO.WEB, на 9-12% вырасла абанплата і кошт званкоў на ТП Smart500, Smart1000, «Кеды» і «Паўкеды».
Аператар МТС раней апублікаваў падрабязную інфармацыю аб павышэнні тарыфаў на кожным з ТП. Гендырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Уладзімір Карповіч адзначыў, што штомесячныя расходы абанента ў беларускіх рублях павялічацца ў сярэднім на 10-12%.
На адным з самых папулярных тарыфных планаў, Р300, памер мінімальнай штомесячнай платы вырас на 11%, з 32 500 да 36 000 рублёў. Кошт выходнага выкліку на нумары МТС на гэтым ТП павялічылася амаль на 40% - са 110 да 150 рублёў за хвіліну. Выклік на іншыя нумары зараз абыйдзецца ў 550 рублёў замест цяперашніх 450.
Штомесячная плата ў рамках ТП Р600 павялічылася на тыя ж 11%, а хвіліна званка унутры сеткі па-за уключанага пакета абыйдзецца на трэць даражэй - 120 рублёў замест 90. Абанплата на тарыфным плане «Будзь практычней» і хвіліна унутры сеткі падаражэлі на 25%, кошт хвіліны званка на «любімы» нумар вырас на 35%.