9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеннаму спецназу падкінуць новыя дэльталёты і беспілотнікі

34
Ваеннаму спецназу падкінуць новыя дэльталёты і беспілотнікі

Найноўшая стралковая зброя закуплена для Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў міністэрстве абароны Беларусі.

«Закуплены аўтаматы (9а-91), расейскія снайперскія вінтоўкі (ВСК-94, ОСВ-96, МЦ-116) і боепрыпасы да іх. Акрамя гэтага, на ўзбраенне паступілі новыя аптычныя прыцэлы (ПК-АВ, ПКН-03 М-01 ), закуплены прыборы назірання (ПНН-03), акуляры начнога бачання (NV/G-14), лазерныя далямеры, парашутныя сістэмы спецыяльнага прызначэння тыпу «Ляснік-3» і грузавыя кантэйнеры да іх (ГУК-3М)», - паведамілі ў Мінабароны.

Акрамя таго, адзначылі ў міністэрстве, для сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі «у 2015 годзе плануецца закупка новых дэльталётаў (тыпу Т-2 М-3)».

Таксама, «у мэтах павелічэння разведвальных магчымасцяў і атрымання разведвальных звестак у рэжыме рэальнага часу для падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый спланаваны закуп малапамерных беспілотных лятальных апаратаў тыпу «Маскіт» (вытворчасці Беларусі) і «Ластаўка» (вытворчасці Расеі)», - паведамілі ў Мінабароны.

Паводле інфармацыі міністэрства, «у цяперашні час завяршаецца доследна-канструктарская праца «Салдат - баявыя сістэмы», якая спецыяльна распрацоўваецца для ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый».

«У перспектыве прадугледжана далейшае паэтапнае пераўзбраенне сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі», - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках