Пінск заклейваюць плакатамі «Страху няма» (Фота)
8- 1.08.2012, 12:35
У Пінску зноў з'явіліся постэры з грамадскім месіджам «Страху няма!».
Плакат ілюструе змены ў беларускім заканадаўстве, якія значна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзян, перш за ўсё свабоду мірных сходаў, і значна пашыраюць паўнамоцтвы сілавых структур, піша ПЦ «Вясна».
Тыдзень таму ў Пінску падобныя постэры з'явіліся на пастаменце помніка Леніну.



