У Гомелі на заўтра абвешчаны «сухі закон»
43- 1.08.2012, 15:12
2 жніўня з 6 гадзін раніцы да поўначы ў Гомелі будзе забаронены рознічны гандаль алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам у аб'ектах рознічнага гандлю.
Як нагадвае БелаПАН, у гэты дзень у горадзе пройдзе першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж «Гомелем» і «Ліверпулем».
Таксама 2 жніўня традыцыйна адзначаецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў.