У Глыбокім «схавалі» даўгабуд (Фота)
12- 1.08.2012, 16:32
Зроблена гэта да Дня беларускага пісьменства, які будзе адзначацца ў Глыбокім у верасні.
Як паведамляе «Еўрарадыё», гэты даўгабуд стаіць яшчэ з канца мінулага стагоддзя. Планавалася, што там будзе цэх па вырабу натуральнамалочнай прадукцыі, было нават закуплена абсталяванне. Аднак пасля змены дырэктара прадпрыемства будоўля «замарозілась».
Цяпер будынак плануюць знесці, але да верасня не паспяваюць, таму вырашылі «схаваць».

