Рыгора Барадуліна выпісалі са шпіталя
16- 1.08.2012, 17:31
Цяпер паэт збіраецца ехаць папраўляць здароўе на родную Вушаччыну.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін правёў у шпіталі каля двух тыдняў. Яго паклалі туды пасля таго, як кардыяграма засведчыла парушэнне рытму сэрца. Хоць Рыгор Барадулін адмаўляўся ад шпіталізацыі, дактары настаялі, бо сітуацыя была небяспечнай, перадае «Еўрарадыё».
Зараз Рыгор Барадулін адчувае сябе лепш, хоць і не ідэальна. Паэт прызнаецца, што родныя сцены заўсёды лепш шпіталя. Але шчыра дзякуе дактароў, якія займаюцца ім.
Барадулін збіраецца хоць на астатак лета паехаць у родны мамін дом ва Ушачах. Там паэт заўсёды адчувае сябе лепш і набіраецца сіл і энергіі.