18 траўня 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран плануе цалкам адмовіцца ад інтэрнэта

59
Іран плануе цалкам адмовіцца ад інтэрнэта

Іран плануе да 2013 года поўнасцю адмовіцца ад інтэрнэта і абмежавацца інтранэтам (унутраная сетка), які дзейнічае у межах краіны.

Міністр інфармацыі і камунікацый Ірана Рэза Такіпур на прэс-канферэнцыі заявіў, што сусветная павуціна з'яўляецца «ненадзейнай» і знаходзіцца ў руках адной або дзвюх краін, паведамляе Gazeta.ru.

Паводле яго слоў, ужо да верасня сайты міністэрстваў і афіцыйных устаноў выйдуць з сеткі.

Аднак выданне адзначае, што імкненне Ірана зачыніцца ад свету прадыктавана імкненнем засцерагчы сваю ядзерную праграму. Па словах Ірана, краіны Захаду неаднаразова спрабавалі вывесці са строю ўранавыя цэнтрыфугі пры дапамозе інтэрнэту. Тэгеран настойвае, што падобная сітуацыя ўзнікла, калі кампутарны вірус Stuxnet нанёс шкоду абсталяванню на АЭС у Бушэры каля года таму.

Тэгеран даволі часта блакуе доступ да «непажаданых» сайтаў на тэрыторыі краіны. Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» на працягу многіх гадоў уключае Іран у спіс краін - ворагаў інтэрнэту.

У траўні мінулага года СМІ паведамлялі, што Іран пачаў распрацоўку халяльнага інтэрнэту. Зараз у дачыненні Ірана дзейнічаюць санкцыі ЗША і Еўразвяза, якія забараняюць любое супрацоўніцтва з гэтай краінай.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках