Le Figaro: Лукашэнка глухі да заклікаў аб рэформах
8- 10.08.2012, 17:06
Закрыццё Менскам сваёй амбасады ў Швецыі вядзе да аднаўлення дыпламатычнай вайны, піша Le Figaro.
Крызіс пачаўся ў ліпені, калі маленькі турыстычны самалёт, арандаваны шведскім рэкламным агенцтвам, праляцеў над тэрыторыяй Беларусі. З яго была скінутая тысяча плюшавых мядзведзяў з паведамленнямі, якія заклікаюць да захавання праў чалавека, нагадвае аўтар артыкула Арыэль Тэдрэль.
У кіраўніка беларускай дзяржавы, які знаходзіцца ва ўладзе 17 гадоў, няма пачуцця гумару, адзначае выданне. Два генерала і многія высокапастаўленыя чыноўнікі былі звольненыя, амбасадар Швецыі і супрацоўнікі амбасады былі высланыя з краіны. Пасля адмовы Стакгольма прыняць новага амбасадара Беларусі Менск адклікаў увесь свой дыпламатычны персанал са Швецыі. Амбасадары краін ЕЗ правядуць у пятніцу экстранае пасяджэнне ў Брусэлі, каб прыняць рашэнне аб адказных мерах, паведамляецца ў артыкуле. У пачатку траўня напружанасць у адносінах Менска з ЕЗ некалькі знізілася пасля вызвалення двух апазіцыянераў, арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Аднак сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася, падкрэслівае аўтар. Амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан быў абвінавачаны ў разбурэнні адносін паміж Беларуссю і Швецыяй, паколькі, на думку Менска, занадта часта сустракаўся з прадстаўнікамі апазіцыі. Многія апазіцыянеры па-ранейшаму застаюцца ў турме, адзначае выданне.
Беларусь - член Усходняга партнёрства, мэтай якога з'яўляецца збліжэнне з шасцю постсавецкімі краінамі. Аўтар канстатуе, што беларускі дыктатар застаецца глухі да заклікаў правесці рэформы. ЕЗ ужо прыняў шэраг санкцый, замарозіўшы рахункі многіх беларускіх кампаній і тузіну чыноўнікаў, якім забаронена наведваць краіны ЕЗ.