10 чэрвеня 2026, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце арыштавалі «памагатага шпіёнаў»

76
У Брэсце арыштавалі «памагатага шпіёнаў»

Жыхар Брэста затрыманы КДБ за збор інфармацыі нібыта па заданні замежнай спецслужбы.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у КДБ Беларусі.

«У дачыненні да 28-гадовага жыхара Брэста распачата крымінальная справа па арт.356-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі  «Устанаўленне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі або разведорганам замежнай дзяржавы на канфідэнцыйнай аснове пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве», - паведамілі ў камітэце.

«Затрыманне адбывалася сумесна з групай «Альфа» КДБ Беларусі, падазраваны змешчаны ў СІЗА. Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 2 гадоў», - удакладнілі ў КДБ.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках