10 чэрвеня 2026, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жлобінскім актывістам «Справядлівага свету» пагражаюць звальненнямі

3
Жлобінскім актывістам «Справядлівага свету» пагражаюць звальненнямі

Прычына - сябры партыі паспрабавалі патрапіць у склад участковых выбарчых камісій.

На сябраў партыі левых «Справядлівы свет» пачалі ціснуць працадаўцы. Кіраўнік раённай арганізацыі партыі, патэнцыйны кандыдат у «дэпутаты» са Жлобіна Валерый Рыбчанка распавёў ПЦ «Вясна»:

- Не хочацца пакуль называць канкрэтныя прадпрыемствы і прозвішчы, - кажа Валерый Рыбчанка. - Але справа не ў гэтым. Цікава іншае. Нягледзячы на тое, што ні адзін з дванаццаці прэтэндэнтаў «Справядлівага свету» не патрапіў у камісіі, да іх з боку працадаўцаў паўсталі прэтэнзіі. З райвыканкама на прадпрыемствы паведамілі прозвішчы тых, хто спрабаваў трапіць у камісіі. Асобных удзельнікаў маёй групы выклікала начальства і ў лоб пытала: «Як вы маглі нічога нам не паведаміць аб тым, што з'яўляецеся членамі апазіцыйнай партыі? Вы што, хочаце, каб мы вам не падоўжылі кантракт?»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках