10 чэрвеня 2026, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Зэльвы «выбары» не цікавыя (Фота)

У гарадскім пасёлку прайшоў першы пікет па збору подпісаў.

У нядзелю, 12 жніўня, у цэнтры Зэльвы каля мясцовага райвыканкама збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у «дэпутаты» Івана Шэгі - урача-траўматолага, кіраўніка Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ. Пікет арганізавалі сябры Слонімскай дэмакратычнай супольнасці.

Па словах тых, хто збіраў подпісы, пікет прайшоў спакойна, мясцовыя міліцыянты толькі пазіралі, але не перашкаджалі працаваць. Праўда жыхары Зэльвы не вельмі ахвотна ставілі подпісы, некаторыя наогул не ведалі, што іх хутка будуць праводзіць, піша ПЦ «Вясна».

Пікетаў па збору подпісаў за іншага прэтэндэнта ў кандыдаты - Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 Слоніма, у Зэльве наогул не было. Праўда, яна «падстрахавалася» вылучэннем ад працоўнага калектыву Зэльвенскага шпіталя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках