10 чэрвеня 2026, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь вярнула 60 тон расейскай мукі з-за свіной чумы

9
Беларусь вярнула 60 тон расейскай мукі з-за свіной чумы

7 жніўня Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду затрымана 60 тон мукі рыбнай кармавой нармалізаванай, якая належыць ТАА «РэАлІмпарт» (Менск).

Устаноўлена, што мука рыбная кармавая нармалізаваная ўвезеная ў Рэспубліку Беларусь з ТАА «Фідэксперт», г. Цімашэўск Краснадарскага краю Расейскай Федэрацыі (рэгіён небяспечны па афрыканскай чуме свіней), піша «Ежедневник».

У сувязі з парушэннем часткі 35 Адзіных ветэрынарных (ветэрынарна-санітарных) патрабаванняў, што прад'яўляюцца да тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду), зацверджаных Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 года № 317 Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду прынята рашэнне аб вяртанні 60,0 тон мукі рыбнай кармавой нармалізаванай пастаўшчыку (ТАА «Фідэксперт»).

12 жніўня 2012 года дадзеная прадукцыя вернутая на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі ў суправаджэнні Дзяржаўнай ветэрынарнай службы і супрацоўнікаў падраздзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках