19 траўня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З менскіх крам канфіскуюць 200 тысяч небяспечных кансерваў (Відэа)

36

Буйную партыю няякасных рыбных кансерваў выявілі супрацоўнікі АБЭЗ ГУУС Менгарвыканкама.

Санэпідэміёлагі, праверыўшы гэтую прадукцыю, былі ў жаху - тавар настолькі няякасны, што ён падлягае пахаванню на спецпалігоне.

«Падчас праверкі інфармацыі УБЭП ГУУС і Ленінскі РУУС высветлілі, што ў адной са сталічных крам сапраўды прадаюцца тры віда сумніўных рыбных кансерваў. Узоры гэтай прадукцыі былі неадкладна адпраўленыя на экспертызу, па выніках якой міліцыянты ініцыявалі канфіскацыю ўсёй партыі «Селядца атлантычнага ў таматным соўсе», «Селядца атлантычнага ў алеі» і «Шпрот у алеі з балтыйскай кількі» аднаго з найбуйнейшых рыбных імпарцёраў», - паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

У міліцыі дадалі, што ўжо ўстаноўлены ўсе гандлёвыя аб'екты, куды мог патрапіць няякасны тавар. Паводле папярэдняй інфармацыі кансервы былі пастаўлены ў больш чым 50 магазінаў па ўсёй краіне. Большая частка партыі, якая налічвае ўсяго больш за 200 тысяч кансерваў, ужо канфіскавана.

Ужо ёсць інфармацыя аб некалькіх заявах менчукоў са скаргамі на якасць набытых кансерваў селядца і шпротаў.

ГУУС Менгарвыканкама апублікавала на афіцыйным сайце відэасюжэт, дзе можна ўбачыць, як выглядаюць тыя самыя кансервы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках