9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыю выключаюць з міжнародных арганізацый

2
Сірыю выключаюць з міжнародных арганізацый

Міністры замежных спраў краін Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ўзгаднілі рашэнне аб прыпыненні членства Сірыі ў супольнасці.

У ходзе сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін АІС за прыпыненне членства Сірыі выказалася абсалютная большасць міністраў. Супраць рашэння, як паведамілі дыпламатычныя крыніцы, выказаліся толькі прадстаўнікі Ірана, які з'яўляецца паслядоўным саюзнікам кіруючага рэжыму Сірыі, і Алжыра, паведамляе Agence France-Presse.

Рашэнне кіраўнікоў МЗС краін-членаў арганізацыі мае статус рэкамендацыі. Як чакаецца, фармальна членства Сірыі будзе прыпынена падчас саміту кіраўнікоў дзяржаў АІС, які пройдзе ў Мекке 14-15 жніўня, перадае АФН.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва вядзе сваю дзейнасць з 1969 года, і на дадзены момант яе членамі з'яўляюцца 57 дзяржаў, у ліку якіх практычна ўсе блізкаўсходнія краіны, а таксама дзяржавы Паўночнай Афрыкі, Іран, Турцыя, Інданэзія і сярэднеазіяцкія рэспублікі былога СССР. Расея мае статус назіральніка арганізацыі.

У Сірыі з сакавіка 2011 года працягваецца канфлікт паміж прыхільнікамі і праціўнікамі кіруючага рэжыму Башара Асада, які перарос у паўнавартасную грамадзянскую вайну. Ахвярамі сутыкненняў, па дадзеных праваабарончых арганізацый, сталі звыш 20 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках