Тарыфы на паслугі аэрапортаў павышаны на 30-35%
17- 14.08.2012, 10:41
Мінэканомікі павысіла гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі аэрапортаў, па абслугоўванні і эксплуатацыі паветраных трас паведамлення і па кіраванні паветраным рухам на 30-35%.
Як паведаміла прэс-служба ведамства, гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 47 ад 31 траўня 2012 года. Дадзены дакумент быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 жніўня і ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля апублікавання.
Дадзенае рашэнне, каментуе прэс-служба, прынята «у мэтах прывядзення пастановы Мінэканомікі ад 30 сакавіка 2004 года № 88 у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам, а таксама недапушчэння зніжэння эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці аэрапортаў, павелічэння экспарту паслуг і іх валютнай выручкі на падставе прапаноў Міністэрства транспарту і камунікацый».
Гэтай пастановай таксама зацверджана Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі аэрапортаў, па абслугоўванні і эксплуатацыі паветраных трас паведамлення і па кіраванні паветраным рухам, а таксама прызнаны страціўшым сілу прэйскурант на паслугі аэрапортаў, па абслугоўванню і эксплуатацыі паветраных трас паведамлення і па кіраванні паветраным рухам , зацверджаны пастановай Мінэканомікі ад 30 сакавіка 2004 года № 88.