ДТЗ з удзелам «бамбілы» - два трупа (Фота)
20- 14.08.2012, 10:42
Сёння сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ўчорашняга здарэння на пр. Незалежнасці ў Менску, дзе ў лоб сутыкнуліся таксі і фургон.
Спецыяліст па агітацыі і прапагандзе ДАІ Першамайскага раёна паведаміла, што 11 жніўня кіроўца Ford быў пазбаўлены вадзіцельскіх праў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У рэдакцыю Оnliner.by таксама паступіў каментар службы «Таксі Алмаз»: як апынулася, кіроўца ўжо тры месяцы не абслугоўваўся ў гэтай арганізацыі.
Паведамленне аб аварыі паступіла на пульт 101 каля 17:00 13 жніўня, распавёў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Выратавальнікі вызвалілі кіроўцу (1969 г. н.) аўтамабіля Fiat Ducato. Першапачаткова паведамлялася, што ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Аднак сёння стала вядома, што ў яго пераломы і страсенне галаўнога мозгу, яго жыццю нічога не пагражае.
У прэс-службе Менскай ДАІ адзначылі, што, па папярэдніх дадзеных, кіроўца і пасажырка Ford не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. А вось мужчына, які кіраваў Fiat, скарыстаўся гэтым сродкам пасіўнай бяспекі.
Узбуджаная крымінальная справа. Пачата расследаванне. Тым часам Менская ДАІ папярэджвае, што зараз асаблівая ўвага будзе нададзена кантролю за выездамі на паласу сустрэчнага руху. За гэтыя парушэнні будзе прымяняцца максімальная санкцыя ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам.



