Памёр акадэмік Сяргей Капіца
41- 14.08.2012, 13:46
У Маскве памёр акадэмік Сяргей Капіца, аўтар і вядучы тэлеперадачы «Відавочнае-неверагоднае».
Навукоўцу было 84 гады. Ён нарадзіўся ў 1928 годзе ў Кембрыджы (Велікабрытанія), яго бацькай быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Пётр Капіца. У 1935 годзе сям'я лаўрэата пераехала ў Маскву. Капіца-малодшы займаўся навуковай дзейнасцю з 1949 года. Сяргей Капіца - доктар фізіка-матэматычных навук, перадае Lenta.ru.
У лютым 2012 Капіца стаў першым лаўрэатам залатога медаля Расейскай акадэміі навук за выдатныя дасягненні ў галіне прапаганды навуковых ведаў. Да гэтага ён быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад айчынай», «Ордэнам пашаны», Дзяржаўнай прэміяй СССР і прэміяй «ТЭФІ».
Перадача «Відавочнае-неверагоднае» была створана ў 1973 годзе. У праграме распавядаецца аб навукова-тэхнічным прагрэсе, звесткі старанна правяраюцца прафесіяналамі. У розны час перадача выходзіла на розных каналах. З 2010 года яе можна ўбачыць на канале «Культура».