9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску перапыняць трансляцыю ўсіх радыёстанцый

29
Сёння ў Менску перапыняць трансляцыю ўсіх радыёстанцый

МНС правядзе праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва на выпадак надзвычайных сітуацый.

«Сёння 15.08.2012, у 15.00, будзе праведзена трэніроўка абвяшчэння па ўсіх УКХ/FM радыёстанцыях з перадачай маўленчага паведамлення, - паведаміў TUT.BY памочнік кіраўніка сталічных ратавальнікаў Віталь Дэмбоўскі. - Праводзім мы гэтую праверку ў адпаведнасці з пратаколам пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, даручэннем намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініна А.М. і па ўзгадненню з Менгарвыканкамам у рамках падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці сродкаў абвяшчэння насельніцтва пра пагрозу ўзнікнення надзвычайных сітуацый, уключаных у аўтаматызаваную сістэму абвяшчэння г. Менска».

Прадстаўнік МНС папрасіў насельніцтва аднесціся да гэтай праверкі спакойна, але з увагай. У цяперашні час - гэта проста праверка. Аднак у выпадку ўзнікнення рэальнай маштабнай НС гэта адзін са спосабаў апавясціць насельніцтва аб небяспеке і паведаміць аб неабходных далейшых дзеяннях.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках