Расея павышае пошліны на нафту
- 15.08.2012, 12:11
Экспартная пошліна на нафту ў РФ з 1 верасня 2012 года павысіцца на $57,2 - да $393,8 за тону.
Пра гэта сведчаць разлікі агенцтва «Інтэрфакс-АФІ», заснаваныя на дадзеных Мінфіна Расеі.
У цяперашні час экспартная пошліна на нафту складае $336,6 за тону.
Як паведаміў эксперт расейскага Міністэрства фінансаў Аляксандр Саковіч, сярэдні кошт маніторынгу за перыяд з 15 ліпеня па 14 жніўня 2012 года склаў $108,24795 за барэль.
Такім чынам, урад РФ, хутчэй за ўсё, установіць пошліну на ўзроўні $393,8 за тону, зыходзячы з разліку пошліны на аснове каэфіцыента 0,60.
Льготная стаўка на нафту Усходняй Сібіры, Каспійскіх радовішчаў і Прыразломнага радовішча складзе з 1 верасня $191,3 за тону ў параўнанні з дзеючай стаўкай $148,4 за тону.
Пошліна на звышвязкую нафту (стаўка ў памеры 10% ад пошліны на нафту) з 1 верасня складзе $39,3 за тону ў параўнанні з $33,6 за тону, якая дзейнічае з 1 жніўня.
Пошліна на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% ад пошліны на нафту, з 1 верасня складзе $259,9 за тону. З 1 жніўня яна ўстаноўлена на ўзроўні $222,1 за тону.
Пошліна на экспарт бензіну, зыходзячы з каэфіцыента 0,90, з 1 верасня будзе павышана да $354,4 за тону з $302,9 за тону ў жніўні.
Пошліна на звадкаваны газ у верасні складзе $76,2 за тону, у жніўні яна знаходзіцца на ўзроўні $68,9 за тону.