10 чэрвеня 2026, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перадвыбарчыя страсці ва Украіне: за палітычны гумар - у вышук (Відэа)

21

Плакат з выявай ката і бабулі з надпісам «Пазнала, што ўнук галасаваў за «Рэгіёны», перапісала хату на ката» выклікаў нервовую рэакцыю ва ўкраінскіх улад.

Аўтара білборда з бабуляй і катом, кандыдата ў дэпутаты Максіма Галаснога, праваахоўнікі Днепрапятроўска аб'явілі ў крымінальны вышук.

У чым яго абвінавачваюць – не вядома ні яму самому, ні яго адвакату, перадае «Белсат».

Кандыдат упэўнены, што гэты пераслед напрамую звязаны з яго палітычнай і грамадскай дзейнасцю. Пра гэта Максім Галасны заявіў у адмысловым відэазвароце, дадаўшы, што баіцца за сваё жыццё: «Карыстаючыся магчымасцю, хачу афіцыйна заявіць, што я цалкам здаровы, пераломаў і гематом няма, не п'ю, наркотыкі не ўжываю, сардэчна-сасудзістых захворванняў не маю і здзейсніць самагубства намера не маю».

Актыўны пераслед з аб'явай у вышук кандыдата ў дэпутаты пачаўся пасля таго, як у Днепрадзяржынску з'явіўся білборд з надпісам «Пазнала, што ўнук галасаваў за «Рэгіёны», перапісала хату на ката» і фатаграфіяй бабулі з катом. Мясцовыя ўлады загадалі зняць гэты банэр, а пасля размовы з адным з мясцовых кіраўнікоў уладальніца рэкламнага агенцтва, якое змясціла плакат па замове Галаснога, трапіла ў шпіталь.

Палітычныя плакаты як метад барацьбы

Раней на тым жа месцы быў іншы плакат - з надпісам «Мы крадзем і хлусім, а вы выберыце нас яшчэ!», які таксама выклікаў абурэнне ў мясцовых уладаў.

«Нашы пасланні да людзей з гэтага білборда - гэта не PR, гэта спроба абудзіць наша грамадства. І пакуль я «у страі», я не спыню спроб гэта зрабіць», - заяўляе Максім галоснай.

Выбары ў Вярхоўную Раду Украіны адбудуцца 28 кастрычніка 2012 г. Паводле сацыялагічных апытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж праўладнай Партыяй рэгіёнаў і апазіцыйнай партыяй «Батькивщина».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках