Польшча адзначае гадавіну Варшаўскай бітвы
33- 15.08.2012, 15:11
У жніўні 1920 года пад Варшавай былі перакрэсленыя планы бальшавікоў па заваяванні Еўропы.
Бітва паміж войскамі Заходняга фронту Чырвонай Арміі пад камандаваннем Міхаіла Тухачэўскага і польскімі войскамі пад камандаваннем маршала Юзэфа Пілсудскага і генерала Юзэфа Галера доўжылася з 13 па 16 жніўня.
У дзень Успення Багародзіцы 15 жніўня, калі Чырвоная Армія, здавалася, вось-вось прарве абарону палякаў, жыхары Варшавы здзейснілі рэлігійнае шэсце з малітвамі да Багародзіцы аб выратаванні Польшчы ад бальшавіцкага нашэсця.
І менавіта 15 жніўня ў ходзе бітвы адбыўся пералом на карысць Войска Польскага. Чырвоная Армія, якая разлічвала на падтрымку польскага пралетарыяту, была прынята палякамі як захопніцкая і, у выніку цяжкіх для абодвух бакоў баёў, была адкінута ад Варшавы. 16 жніўня 1920 года польскія войскі перайшлі ў наступленне, у ходзе якога бальшавікі былі адкінутыя на ўсход.
Зыход бітвы прывёў да захавання Польшчай незалежнасці і дазволіў ёй падпісаць з Савецкай Расеяй мірны дагавор, па якім да Польшчы адыходзілі вялікія тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Варшаўская бітва, названае «Цудам над Віслай», было ўключана брытанскімі даследнікамі ў спіс 18 найбольш выбітных пераломных бітваў у сусветнай гісторыі.
Сёння ў Польшчы дзяржаўны выходны, і на галоўнай плошчы Варшавы праходзіць ваенны парад. Гучаць прамовы на мітынгах, праходзяць канцэрты, паказы кінафільмаў, выставы. У ходзе свята знаходзіцца месца і народным гулянням, і падзячным набажэнствам, тэатральным пастаноўкам і танцам. Ён супадае па часе з рэлігійным святам Успення найсвяцейшай Багародзіцы.
Фота naszemiasto.pl