9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карагін сабраўся правесці беларуска-шведскі бізнес-форум

7
Карагін сабраўся правесці беларуска-шведскі бізнес-форум

7 лістапада ў Стакгольме плануецца правесці беларуска-шведскі бізнес-форум.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 16 жніўня ў Менску паведаміў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін.

Паводле яго слоў, у пачатку лістапада ў сталіцы Швецыі таксама адбудзецца буйная выстава па субкантрактацыі, у якой прымуць удзел беларускія кампаніі. «На ёй сфарміруецца пакет заказаў па еўрапейскіх брэндах. Для нас гэта вельмі цікава», - адзначыў Карагін.

Ён паведаміў аб даўнім супрацоўніцтве беларускіх бізнес-саюзаў з гандлёва-прамысловай палатай Швецыі. «Гэта нам многа дало пры падрыхтоўцы Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі», - падкрэсліў Карагін.

Паводле яго слоў, паміж шведскімі і беларускімі бізнесменамі «плануецца вельмі многа цікавых праектаў».

З улікам апошніх скандалаў паміж Беларуссю і Швецыяй, ідэя правядзення дадзенага форуму выглядае кур'ёзна. З-за нелегальнага палёту шведскіх праваабаронцаў над Беларуссю з краіны высланы амбасадар Швецыі, а ў Стакгольме закрыта беларуская амбасада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках